Культурна-спартыўнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі лядовы Палац спорту»

Інфармацыя

«Мінскі лядовы палац спорту» (руск. «Минский ледовый дворец спорта», поўная назва - Культурна-спартыўнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Гарадскі цэнтр "Мінскі лядовы Палац спорту "») - спарткомплекс у горадзе Мінску, Беларусь. Асноўнае прызначэнне - правядзенне матчаў па хакеі з шайбай, спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Трыбуны размешчаны Г-вобразна, ёмістасць палаца складае 1823 гледачы. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, боксу, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Арэна лядовага палаца з’яўлялася дамашняй пляцоўкай хакейнага клуба "Керамін", які выступаў у беларускай экстралізе, а таксама базай для хакейных секцый. У красавіку 2004 года Мінскі лядовы палац спорту прымаў матчы чэмпіянату свету сярод юніёраў у найвышэйшым дывізіёне.

Месцазнаходжанне