Інфармацыя

Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. У 1985 годзе пачалося будаўніцтва, аднак распад СССР і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося 31 снежня 2001. У яго склад уваходзяць:

  • вялікая глядзельная зала на 2700 месцаў;
  • малая глядзельная амфітэатральная зала на 500 месцаў;
  • канферэнц-залы на 200 і 100 месцаў;
  • прэс-цэнтр;
  • урадавы комплекс з канферэнц-залай на 30 месцаў.


17 ліпеня 2009 года Палацу Рэспублікі ўручаны сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарта СТБ ISO 9001-2009, гарманізаванага з патрабаваннямі міжнародных стандартаў серыі 9000.

Месцазнаходжанне