Размер шрифта: А А А
Цвета сайта: Ц Ц Ц
Изображения:ВклВыкл

Прафсаюзная арганізацыя

Першасная прафсаюзная арганізацыя камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама" Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў створана ў 1999 г.

Галоўная задача прафсаюза - абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных, духоўных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза.

Кіруючым органам з'яўляецца прафсаюзны камітэт, у які абрана 7 чалавек.

З 2010 года старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі УП "УКБ Мінгарвыканкама" абрана Маркаўцова Ганна Аляксандраўна.

Прафкам УП "УКБ Мінгарвыканкама" ў сваёй рабоце кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і Тарыфным пагадненнем паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюзам Будаўнікоў і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Прафсаюзны камітэт заключае ад імя працоўнага калектыву Калектыўны дагавор з наймальнікам і ажыццяўляе сістэматычны кантроль за яго выкананнем. Па ўзгадненню з прафкамам устанаўліваецца сістэма аплаты працы і форма матэрыяльнага заахвочвання, зацвярджаецца Палажэнне аб прэміраванні.

Членаў прафсаюза - 186 чал., Ахоп прафсаюзным членствам 100%. А таксама 19 непрацуючых пенсіянераў, якія знаходзяцца на ўліку прафсаюза.

У структуры першаснай арганізацыі прафсаюза УП "УКБ Мінгарвыканкама" - 5 цэхавых прафсаюзных арганізацый.

Праца прафкама праводзіцца па напрамках:

- па вядзенні калектыўных перамоваў;

- па выкананні працоўнага заканадаўства;

- па заработнай плаце і занятасці;

- па пытаннях сацыяльных гарантый для супрацоўнікаў;

- па працы сярод моладзі;

- па ахове працы;

- па жыллёва-бытавой рабоце;

- па культурна-масавай рабоце.