Выберите шрифт Arial Times New Roman
Интервал между символами (кернинг): Стандартный Средний Большой
«Мінск-Арэна» (руск. «Минск-Арена», поўная назва - руск. Многопрофильный культурно-спортивный комплекс «Минск-Арена», бел. Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна») - спартыўна-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з чатырох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны (15 000 месцаў), канькабежнага стадыёна (3000 месцаў), веладрома (2000 месцаў) і адкрытай шматузроўневай аўтастаянкі (1080 машынамесцаў).
Урачыстае адкрыццё «Мінск-Арэны» адбылося 30 студзеня 2010 года ў рамках Матчу зорак Кантынентальнай хакейнай лігі. На момант адкрыцця была самай вялікай арэнай сярод усіх каманд КХЛ і чацвёртая па ўмяшчальнасці сярод хакейных арэн Еўропы (першыя тры - у Кёльне (18500), Празе (17360) і Берне (17131).
Архітэктарам Куцко В. Б., Будаеву У. А., Шабаліну А. А. за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 года і прысвоена званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 401 ад 09 верасня 2013 года.
У маі 2014 года «Мінск-Арэна» стала адной з дзвюх пляцовак, на якіх праводзіліся матчы Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.
У студзені 2016 «Мінск-Арэна» стала месцам правядзення кіберспартыўнага турніру Starladder i-League Season 13
Мінск, пр. Пераможцаў, 111