Размер шрифта: А А А
Цвета сайта: Ц Ц Ц
Изображения:ВклВыкл

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"

Інфармацыя

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (поўная назва - Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі") - галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі. Дырэктарам з’яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.

Будынак уяўляе сабой ромбакубаактаэдр вышынёй 73,6 м (23 паверхі) і вагой 115 000 тон (не лічачы кніг). Плошча забудовы складае 19,5 тыс. м²; агульная плошча будынка - 113,7 тыс. м², у тым ліку кнігасховішча - 54,9 тыс. м²; будаўнічы аб’ём будынка - 420,6 тыс. м³, у тым ліку фондасховішча - 200,6 тыс. м³.

Незвычайным з’яўляецца падсвятленне будынка, якое ўяўляе сабой гіганцкі (плошчай 1985 м²) шматколерны экран (медыяфасад) на аснове святлодыёдных кластараў, які ўключаецца штодня з заходам сонца і працуе да паўночы. Малюнак і ўзоры на ім увесь час змяняюцца.

Месцазнаходжанне

Мінск,
пр.Незалежнасці, 116