Размер шрифта: А А А
Цвета сайта: Ц Ц Ц
Изображения:ВклВыкл

Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2006 г. №2

12.02.2017

Рэспубліка Беларусь дынамічна развіваецца ва ўсіх сферах жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Высокія вынікі, дасягнутыя ў розных галінах народнай гаспадаркі, з’яўляюцца следствам сумесных намаганняў дзяржавы, грамадства і кожнага чалавека. І накіраваны яны на тое, каб зрабіць дастойным жыццё нашых грамадзян.

Нездарма на трэцім Усебеларускім народным сходзе дэвізам гэтага пяцігоддзя абвешчана пабудова дзяржавы для народа.

Таму асноўнай мэтай органаў дзяржаўнай улады з’яўляецца правядзенне такой палітыкі, рэалізацыя такіх праектаў, якія б паслядоўна паляпшалі якасць жыцця людзей, максімальна палягчалі вырашэнне пытанняў, з якімі паўсядзённа сутыкаюцца грамадзяне.

Зроблена ў гэтым напрамку нямала - прыняты цэлы шэраг мер, закліканых забяспечыць даступнасць, прастату, аператыўнасць вырашэння надзённых праблем кожнага чалавека. Цяпер галоўнае - належная і своечасовая рэалізацыя намечанага, далейшае паляпшэнне работы ўсіх структур у дзяржаве.

Аднак асобныя негатыўныя факты праявы бюракратызму ў дзейнасці дзяржаўнага апарату значна зніжаюць магчымасць нашага руху наперад.

Яшчэ ёсць кіраўнікі, якія выбралі зручны для сябе так званы "кабінетны" стыль працы і аддаюць перавагу таму, каб прымаць рашэнні без аб’ектыўнага аналізу рэальнай абстаноўкі на месцах. Ствараючы бачнасць дзелавой актыўнасці, яны зводзяць сваю дзейнасць да падрыхтоўкі рознага роду інфармацыі, даведак, інструкцый, планаў, справаздач, адцягваючы тым самым ад канкрэтнай працы ўвагу вялікай колькасці службовых асоб розных арганізацый. Гэта, несумненна, зніжае рэзультатыўнасць працы дзяржаўнага апарату, часта прыводзіць да скажэння рашэнняў, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні.

Праяўляеце некаторымі чыноўнікамі фармалізму, цяганіна, паператворчасць, фанабэрыя, непавага да людзей, абыякавасць да іх лёсу і патрэб, пра што сведчаць звароты грамадзян, што паступаюць на разгляд кіраўніка дзяржавы, падрываюць іх давер дзяржаве. Такое становішча спраў недапушчальна.

...

ПАДРАБЯЗНАСЦІ Ў ФАЙЛЕ: ДЫРЭКТЫВЫ ПРЭЗІДЭНТА №2